Дзяржаўная граніца Беларусі
Дзяржаўная мяжа Рэспублікі Беларусь — лінія і вертыкальная паверхня ўздоўж гэтай лініі, якая вызначае межы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь — сушы, водаў, нетраў і паветранай прасторы[1].
Межы
[правіць | правіць зыходнік]Мяжа Беларусі | |
---|---|
Краіна | Працягласць, км |
Латвія | 172,912 |
Літва | 678,819 |
Польшча | 398,624 |
Расія | 1283 |
Украіна | 1084 |
Найбольшую працягласць мае мяжа з Расіяй (1 283 км), найменшую — з Латвіяй (172,912 км)[2].
На беларуска-літоўскай мяжы ўсталявана 1 957 пагранічных слупоў, на беларуска-латвійскай — 417, на беларуска-польскай — 667[3].
Спрэчныя дзялянкі
[правіць | правіць зыходнік]Украіна
[правіць | правіць зыходнік]На сённяшні дзень дзяржаўная мяжа рэгулюецца Дамоваю паміж Беларуссю і Украінай аб сяброўстве, дабрасуседзтве і супрацоўніцтве ад 17 чэрвеня 1995 года. Дамова аб Дзяржаўнай мяжы паміж Беларуссю і Украінай ад 12 мая 1997 года ў той самы год была ратыфікаваная Вярхоўнай Радай Украіны, аднак да сёння не ратыфікаваная Нацыянальным Сходам Рэспублікі Беларусь[4].
Паводле старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Ігара Рачкоўскага, працягласць працы па дэмаркацыі мяжы можа працягвацца да 10 год і патрабуе 51 мільярда беларускіх рублёў[5].
Літва
[правіць | правіць зыходнік]На пачатку 1990-х гадоў паміж Беларуссю і Літвой разгарэлася тэрытарыяльная спрэчка за прыналежнасць чыгуначнай станцыі Адуцішкі. Станцыя хоць і знаходзілася ў савецкія часы на тэрыторыі ЛітССР, аднак адміністрацыйна падпарадкоўвалася Беларускай чыгунцы [6]. Толькі ўвосень 1994 года беларускі бок, які раней патрабаваў ад Літвы грашовую кампенсацыю за выкарыстанне станцыі, перадаў яе Літве бязвыплатна.
Падзеі 2020 года
[правіць | правіць зыходнік]29 кастрычніка 2020 года Беларусь закрыла межы з Літвой, Польшчай, Украінай і Латвіяй на ўезд. Грамадзяне Беларусі нейкі час не маглі вярнуцца дадому. Пазней з’явілася афіцыйнае тлумачэнне сітуацыі на мяжы і грамадзян Беларусі ўсё ж пачалі пускаць на тэрыторыю рэспублікі. Афіцыйна, межы закрыты «ў сувязі з эпідэмічнай абстаноўкай у сумежных краінах з Рэспублікай Беларусь»[7].
Зноскі
- ↑ Артыкул 1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь» // Ведомости Верховного Совета Республики Беларусь. 1992. № 31. Ст. 509; Ведомости Национального собрания Республики Беларусь, 1999 г., № 4, ст. 89.
- ↑ Государственная территория и государственная граница Республики Беларусь Архівавана 3 студзеня 2010.
- ↑ Прохождение государственной границы Республики Беларусь и ее обозначение Архівавана 23 жніўня 2009.
- ↑ Государственная территория и государственная граница Республики Беларусь Архівавана 3 студзеня 2010.
- ↑ Кацярына Нячаева. Для дэмаркацыі беларуска-ўкраінскай граніцы спатрэбіцца да дзесяці гадоў - І.Рачкоўскі . Беларускае тэлеграфнае агенцтва (14 верасня 2010).
- ↑ Алег Трусаў. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г.
- ↑ Беларусь закрыла межы з Літвой, Польшчай, Украінай і Латвіяй на ўезд . Наша Ніва (29 кастрычніка 2020). Праверана 2 лістапада 2020.